Навiны
Пасябравалі бібліятэкары Урала і Міншчыны
Пухавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка і Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Кыштымскай гарадской акругі заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве.
У Мар’інай Горцы ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурса «Малады лідар Міншчыны»
Вось ужо 10 гадоў запар абласны конкурс «Малады лідар Міншчыны» аб’ядноўвае ініцыятыўных, смелых і таленавітых. Яго ўдзельнікі распрацоўваюць унікальныя праекты ў самых розных сферах: ад адукацыі і культуры да медыцыны, прамысловасці і навуковай дзейнасці. Карэспандэнты «Звязды» пазнаёміліся бліжэй з маладымі лідарамі і даведаліся пра іх напрацоўкі, карысныя для ўсёй краіны.
Паэзію віталі студэнты-аграрнікі
У Мар’iнагорскім аграрна-тэхнічным каледжы добрай традыцыяй сталі сустрэчы з пісьменнікамі краіны. Будучыя механікі, аграномы, электрамеханікі, якія заўтра прыйдуць на працу ў розныя прадпрыемствы АПК краіны, атрымліваюць добры ўрок духоўнага выхавання праз знаёмства з мастацкімі вобразамі і сімваламі ў творах сучасных паэтаў і празаікаў.