Навiны
267
Як жыхары з берагоў Прыпяці забяспечваюць устойлівы рост свайго рэгіёна
04.06.2025
Адразу восем прадпрыемстваў Мазырскага раёна ўдастоіліся занясення на абласную Дошку гонару па выніках спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці за 2024 год. І гэта, сапраўды, знакава: Мазыршчына аказвае важкі ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё не толькі Гомельскай вобласці, але і краіны ў цэлым. Між тым раён штогод ставіць перад сабой усё больш складаныя задачы, шукае новыя кропкі росту, якія дазволяць вывесці яго эканоміку, а як вынік і сацыяльную сферу — на новы ўзровень.