Навiны
240
МНС: Патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі забараняюць выпальванне сухой расліннасці на корані
16.03.2026
У краіне паспела ўстанавіцца цёплае надвор’е, і клапатлівыя домаўладальнікі ўжо ўзяліся за прыборку сваіх участкаў. Навесці парадак пасля халоднай і сырой зімы, акультурыць тэрыторыю, прыбраць сухую расліннасць і лістоту, утылізаваць смецце ці папросту спаліць — цалкам зразумелы занятак. Аднак важна гэта рабіць з розумам, выконваючы правілы пажарнай бяспекі.