Навiны
Жыхар Малайзіі з 42 зубамі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса
Жыхар Малайзіі Пратаб Муніяндзі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса пасля таго, як у яго ў роце выраслі 42 зубы. Пра гэта гаворыцца на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса, перадае БелТА.
Беларуска Вольга Навумава папоўніла Кнігу рэкордаў Гінеса
Яна паднялася на верталёце ў раёне Сьянгбочэ (Непал), побач з Эверэстам, і з узроўню 6384 метраў здзейсніла самы высокі скачок у гісторыі скайсерфінгу — дысцыпліны ў парашутным спорце, якая прадугледжвае выкананне ў вольным падзенні розных трукаў з прымацаванай да ног дошкай.
У Індыі ўстанавілі «вогненны» сусветны рэкорд на свята Дзівалі
У індыйскім горадзе Аёдх’я напярэдадні свята Дзівалі («Фестывалю агнёў») устанавілі новы сусветны рэкорд, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Тысячы добраахвотнікаў адначасова запалілі 2,6 млн лампадак-дзія на беразе ракі Сар’ю, якую індусы лічаць Святой, паведамляе БелТА.
Яблычны штрудзель даўжынёй тры кіламетры стварылі ў Харватыі
Жыхары харвацкай вёскі Яшкава зноў праславіліся на ўвесь свет, прыгатаваўшы ланцужок з штрудзеляў даўжынёй тры кіламетры. Так яны вярнулі сабе тытул рэкардсменаў, паведамляе «Мінская Праўда».
За якія рэкорды беларусы трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса?
Сям’я з Мінска двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса
У музеі, плошчай 500 кв.м., сабрана больш за 8 тысяч серыйных набораў Lego. Усе яны класіфікаваны па храналогіі і серыях.