Top.Mail.Ru

Навiны

Дэлегаты УНС - аб задачах і арыенцірах, якія былі пастаўлены падчас Усебеларускага народнага сходу

Дэлегаты УНС - аб задачах і арыенцірах, якія былі пастаўлены падчас Усебеларускага народнага сходу

Дэлегаты УНС працягваюць на месцах расказваць аб задачах і прыярытэтах, якія ставіць перад кожным Пасланне Прэзідэнта і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку
Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна

Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна

Вясёлыя дзяўчаты, пераапранутыя ў самабытныя народныя строі, з каляднай зоркай, ёмістымі торбачкамі шумна прайшліся па вуліцах Клічава напярэдадні старога Новага года. Яны спявалі калядныя песні, стукаліся ў вокны да жыхароў, жадалі ўсім шчасця і дабрабыту. Месцячы ж спяшаліся чымсьці аддзячыць гарэзлівых калядоўшчыц — частавалі піражкамі, цукеркамі, блінамі, смачным з мясной праслойкай духмяным салам. Юныя калядоўшчыцы знакамітыя ў раёне асобы — яны ўдзельніцы ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка», які кожны год 13 студзеня выходзіць на вуліцы, каб падняць настрой дзіцячым калядным абрадам «Куры». 

Клічаўскіх школьнікаў запрасілі ў свет традыцый
165

Клічаўскіх школьнікаў запрасілі ў свет традыцый

Творчы калектыў раённага Дома культуры, этнаграфічнае аб’яднанне «Вераценца» і педагог-арганізатар Анастасія Карпава арганізавалі вучням 5-9 класаў Нясяцкай сярэдняй школы пазнавальна-забаўляльнае падарожжа ў мінулае стагоддзе, каб даведацца, чым жылі нашы продкі.


Жыхар Клічаўскага раёна атруціўся чадным газам у прыватным доме
295

Жыхар Клічаўскага раёна атруціўся чадным газам у прыватным доме

Жыхар вёскі Стаялава Клічаўскага раёна атрымаў атручэнне чадным газам. Пра гэта паведамляе БелТА.

У Клічаве работнік АСВОД выратаваў падлетка, які тануў у рацэ
228

У Клічаве работнік АСВОД выратаваў падлетка, які тануў у рацэ

У Клічаве работнік АСВОД выратаваў падлетка, які тануў у рацэ, перадае БелТА.


У Клічаўскім раёне выйшлі на калядкі

У Клічаўскім раёне выйшлі на калядкі

Тыя часы, калі нашы продкі пераапраналіся ў міфічных жывёл і адпраўляліся на Калядкі, у Клічаўскім раёне не забываюць. Стары Новы год тут не проста працяг Новага года і Раства, а падзея, прасякнутая духам старажытных традыцый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю