Навiны
Міжнародны форум дзелавых кантактаў пройдзе 28-29 красавіка ў Брэсце
Міжнародны форум дзелавых кантактаў «Першы рэгіён — тэрыторыя поспеху» пройдзе 28-29 красавіка ў Брэсце. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.
У Магілёве ўрачыста адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»
Пад гукі аркестра, апладысментаў, захопленых воклічаў вось ужо ў 19 раз у Магілёў завітала гэта прыгожае вясновае свята. Тэатральная моладзь сваім дынамічным перфомансам разагнала над плошчай перад драмтэатрам шэрыя хмары і ззяла сваімі ўсмешкамі не горш чым само сонейка. Мерапрыемства распачалося а палове шостай вечара. А перад гэтым на сцэне Магілёўскага лялечнага тэатра артысты Пермскага тэатра «Век Жыцця» адыгралі першы фестывальны спектакль «Носферату». Спектакль-роздум, як, дарэчы, і ўсе астанія, якія стварыў цудоўны выбітны рэжысёр з Екацерынбурга Мікалай Каляда. На жаль, рэжысёр, які неаднаразова прыязджаў на фестываль са сваім тэатрам і радаваў сваімі пастаноўкамі магіляўчан ў сёлетнім сакавіку заўчасна пайшоў з жыцця. Артысты-пермякі прысвяцілі сваё выступленне яму, падкрэсліўшы, што і для іх тэатра ён адыграў вельмі важную ролю.
У Магілёве тэатр і музей прымеркавалі сумесную выставу да форуму «М.@рт.кантакт»
Гэта сумесны праект заслужанага калектыву Магілёўскі абласны драмтэатр і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Я. Раманава. Выстава пад назвай «Сакавік. Жывапіс. Графіка» прадстаўлена работамі двух вядомых мастакоў — ураджэнцаў Магілёўскай вобласці Віктара Альшэўскага і Ганны Паўлавай — з фондаў філіяла краязнаўчага музея — мастацкага музея імя Паўла Масленікава.
Беларусь і Турцыя дамовіліся развіваць міжпартыйныя кантакты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся са старшынёй адной з найстарэйшых турэцкіх партый «Ватан» (Радзіма) Догу Перынчэкам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Анкары.
У Расіі стварылі тонкую плёнку, на аснове якой можна рабіць электроды для разумных кантактных лінзаў
Расійскія вучоныя стварылі звыштонкую празрыстую і электраправодную залатую плёнку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Як захаваць давер у адносінах з падлеткам?
Падлеткавы ўзрост выклікае ў большасці бацькоў змешаныя пачуцці: трывогу, разгубленасць, а часам і роспач. Ранейшае ласкавае дзіця раптам ператвараецца ў замкнёнага, калючага і напружанага незнаёмца. Аднак, гэты этап — не пакаранне, а заканамерны, хоць і бурны перыяд станаўлення асобы. І ключ да яго шчаснаму мінанню — правільныя зносіны з вашым дзіцём. Як выбудоўваць камунікацыю з падлеткам, каб захаваць давер і павагу адзін да аднаго, даведаемся з нашага артыкула.
Чым запомніцца XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt кантакт»
Тэатральны тыдзень праляцеў як адно імгненне. Нехта з удзельнікаў заўважыў, што сёлета фестываль стаў паўналетнім. Юнацкая дзёрзкасць і шалёны рытм яму сапраўды ўласцівы. А яшчэ — каханне. Як адзначыла старшыня экспертнага савета фестывалю, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Вераніка Ярмалінская, тэмай пошуку кахання сёлета былі прасякнуты ўсе спектаклі.