Навiны
У Канстытуцыйным Судзе абмеркавалі пытанні павышэння якасці заканатворчасці ў Беларусі
Днямі ў Канстытуцыйным Судзе адбылося выязное пашыранае пасяджэнне дзвюх пастаянных камісій Савета Рэспублікі: па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Ключавой тэмай стала павышэнне якасці заканатворчасці зыходзячы з патрабаванняў кіраўніка дзяржавы і паслання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Палаце прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Канстытуцыйны Суд прыняў Пасланне Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь»
Аб змесце Паслання, практыцы канстытуцыйных скаргаў, абароне гістарычнай памяці і выкліках лічбавай эпохі для прававой сістэмы Беларусі расказаў журналістам Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей СІВЕЦ.
Канстытуцыйны Суд адзначыў неабходнасць апераджальнай заканатворчасці з улікам тэмпу развіцця грамадскіх адносін
Канстытуцыйны Суд лічыць неабходным ажыццяўляць апераджальную заканатворчасць з улікам тэмпу развіцця грамадскіх адносін, паведаміў журналістам Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей Сівец пасля абвяшчэння паслання Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», перадае БелТА.
Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу
Лукашэнка — суддзям: Дух, падмурак і аснова ў нас адна — справядлівасць
Прэзідэнт Беларусі і старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка даў наказ суддзям ажыццяўляць сваю дзейнасць, грунтуючыся на прынцыпе справядлівасці. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі прынясення прысягі суддзямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, перадае БелТА.
Крутой адзначыў важнасць інстытута канстытуцыйнай скаргі і ўказаў на адсутнасць дробязяў у рабоце КС
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой адзначыў важнасць інстытута канстытуцыйнай скаргі і ўказаў на адсутнасць дробязяў у рабоце Канстытуцыйнага Суда. Пра гэта ён заявіў, прадстаўляючы калектыву Канстытуцыйнага Суда новага старшыню Сяргея Сіўца і адзначаючы заслугі ранейшага кіраўніка КС Пятра Міклашэвіча, перадае БелТА.
Аб стане канстытуцыйнай законнасці у Рэспубліцы Беларусь
Канстытуцыя ўвасабляе выпрацаваныя ў ходзе самавызначэння беларускага народа яго духоўныя ідэалы і каштоўнасці, ідэі аб справядлівым грамадскім і дзяржаўным ладзе, яго імкненне да захавання нацыянальнай самабытнасці. Паслядоўна сцвярджаючы ўстоі дэмакратычнай прававой дзяржавы і сацыяльна справядлівага грамадства ў якасці фундаментальнай асновы свабоднага і годнага жыцця чалавека на роднай зямлі, Канстытуцыя абвяшчае народ Рэспублікі Беларусь адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту.
Вяршэнства Канстытуцыі — вяршэнства волі народа
Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка 1994 года, юрыдычна аформіла якасна новую дзяржаўнасць, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя змены, якія адбыліся ў дзяржаве і грамадстве, замацавала асновы канстытуцыйнага ладу і завяршыла фарміраванне суверэннай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.