Навiны
Юбілею Кандрата Крапівы прысвячаецца
130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага драматурга адзначаны ў розных кутках нашай краіны. У Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава адкрылася выстаўка-прагляд «Яскравасць таленту Кандрата Крапівы».
Да 130-годдзя Кандрата Крапівы
Гумар, трапныя словы і яркія вобразы, з якімі сутыкаліся з дзяцінства, а пасля ў дарослым жыцці думалі, як такога пазбегнуць, — гэта тое, што пакінуў нам пісьменнік Кандрат Крапіва. Класік, які ў свой час меў шмат высокіх узнагарод, атрымаў галоўную: яго творы жывуць і не губляюць актуальнасці ўжо другое стагоддзе. За кошт чаго? Пра гэта ў дзень 130-годдзя народнага пісьменніка Беларусі мы разважаем з яго ўнучкай Аленай Атраховіч, даследчыцай, аўтарам кнігі пра Кандрата Крапіву і захавальніцай яго творчага архіва. А ці ёсць у ім невядомыя старонкі?