Навiны
Максіму Багдановічу прысвячаецца
У 2026 годзе Беларусь будзе адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класіка сусветнай паэзіі Максіма Багдановіча, аўтара адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў «Вянок».
«Сябрына...» збірае творцаў і народы!
У Саюзе пісьменнікаў Беларусі абмеркавалі новае развіццё серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». У свой час да развіцця гэтага праекта спрычыніліся Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа.
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет анталогія сучаснай башкірскай паэзіі
У апошні час развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў набывае новы ўзровень. Ва Уфе пабывалі беларускія літаратары — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У Беларусь не аднойчы прыязджаў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. А ў 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падзея мела шырокі розгалас. Паэты і празаікі Башкартастана правялі вечар башкірскай паэзіі, пабывалі ў розных бібліятэках і музеях Мінска, выступілі перад самымі рознымі аўдыторыямі. Цікавасць да гасцей, іх творчасці была непадробная, самая шчырая.