Навiны
Больш за 47 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года
Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года наведалі больш за 47 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Збіралі на дабрачыннасць, а трацілі на сябе. У Гродне замежнікі стварылі фальшывы фонд
Замежнікі стварылі ў Гродне фальшывы дабрачынны фонд, а сабраныя грошы трацілі на свае патрэбы, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
У Беларусі спрасцілі працэдуру атрымання вадзіцельскіх правоў для замежнікаў
У Беларусі спрасцілі працэдуру атрымання вадзіцельскіх правоў для замежнікаў. Адпаведную пастанову «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Больш як 33 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Больш як 33 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Сёлета на траціну больш мільянераў у свеце хочуць змяніць грамадзянства
Год ад году заможныя людзі паводзяць сябе ўсё больш неспакойна. У 2024-м 134 тысячы мільянераў змянілі месца жыхарства, у 2025 годзе — ужо 142 тысячы, сёлета ж плануюць пакінуць радзіму 165 тысяч багатых людзей. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы «Глабальная міграцыя багацця» кампаніі Henley&Partners. Прычыны зусім розныя. Але ключавым матывам з’яўляецца незадаволенасць падаткаабкладаннем на радзіме. І ўладальнікі капіталу імкнуцца выратаваць свой здабытак у спакойных гаванях. Гэтыя лагуны ўсё часцей знаходзяцца за межамі краін з класічным капіталізмам. Мабыць, свет перажывае не проста фрагментацыю і рэгіяналізацыю эканомікі, а змену светапоглядных парадыгм. А яны заўсёды суправаджаюцца вельмі значнымі пераездамі эліт.
У Іспаніі больш за 300 замежнікаў трымалі ў рабстве на фермах
Паліцыя Іспаніі ліквідавала злачынную групоўку, члены якой нелегальна ўвозілі ў краіну замежных працоўных і трымалі іх у рабстве на фермах. Пра гэта паведамляе БелТА.
Больш за 207 тыс. замежнікаў прыехалі ў Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 207 334 замежнікі з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Больш як 204 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З пачатку года ў Беларусь прыбылі 204 118 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу, паведамляе БелТА.
У Кітаі ўвялі электронную карту прыбыцця для замежнікаў
Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах міграцыі КНР, з 20 лістапада перад уездам на тэрыторыю КНР замежнікі змогуць запоўніць карту прыбыцця анлайн на афіцыйным сайце Дзяржаўнага ўпраўлення па справах міграцыі, платформе ўрадавых паслуг, у дадатку «Іміграцыйная служба 12367», міні-праграмы ў WeChat і Alipay, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сталі вядомы вынікі экзамену замежнікаў на веданне адной з дзяржаўных моў
Каля 90 % з тых, хто здаваў 30 кастрычніка першы экзамен на веданне рускай мовы, прайшлі выпрабаванне паспяхова.