Навiны
Ад часу Аляксандра Неўскага да ВАВ. Мультымедыйная выстава «Краіна перамог» адкрылася ў Мінску
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася мультымедыйная планшэтная выстава «Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Гэты праект створаны пры супрацоўніцтве Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) Беларусі, паведамляе БелТА.
Скрыжаване лёсаў Беларусі і Расіі
Добраахвотна ці вымушана, з радасцю ці з вялікім сумам у свой час кожны пакідае бацькоўскі дом і шукае месца ў жыцці. І ў кожнага гэтыя пошукі вызначаюцца ўласнымі арыенцірамі ды безліччу самых розных акалічнасцей, радасных падзей і непрыемных здарэнняў, якія падкідвае лёс. Тычыцца гэта і мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якім, так склалася, у былыя часы прыходзілася даволі няпроста. На працягу многіх стагоддзяў атрыманне прафесіі на тэрыторыі сучаснай краіны было недасягальнай мэтай, пазней з’явіліся прыватныя школы, а затым — і сур’ёзныя адукацыйныя цэнтры, стварэнне якіх прыпала на першую палову XX стагоддзя. Толькі ў другой палове веку стаць прафесійнымі мастакамі без вялікіх перашкод мелі магчымасць многія таленты.