Навiны
384
У Год беларускай жанчыны звяздоўская чытацкая пошта папаўняецца асабліва цёплымі пісьмамі
04.02.2026
Нядаўна ў нашым Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы праходзіў Дзень калектыўнага адпачынку. Сярод гасцей-самадзейных артыстаў, якія падарылі ўсім святочны настрой, была і народны майстар Свіслацкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Фунт. Сустрэча з ёй была прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Госця падрыхтавала выстаўку сваіх саламяных прац «Золата саломы» і правяла майстар-клас па вырабе анёлка — сімвала любові, надзеі і цеплыні.