Навiны
Цікавосткі Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах
Сталіцай Дня беларускага пісьменства сталі гасцінныя Касцюковічы на Магілёўшчыне — малая радзіма Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Алеся Пісьмянкова. На ўсе выхадныя горад акунуўся ў неверагодную святочную атмасферу з разнастайнай і сапраўды насычанай цікавымі падзеямі праграмай. Пабывалі там і карэспандэнты «Звязды».
Мемарыяльную дошку Івану Чыгрынаву адкрылі ў Касцюковічах у Дзень беларускага пісьменства
Мемарыяльную дошку народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву ўрачыста адкрылі ў XXXIII Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах, перадае БелТА.
Пераможцаў конкурсаў «І кружыцца планета Куляшова» і «З табой маё слова, Радзіма» назвалі ў Касцюковічах
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурных конкурсаў «І кружыцца планета Куляшова» і «З табой маё слова, Радзіма» прайшла сёння на галоўнай сцэне XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, перадае БелТА.
Пяткевіч пра Дзень беларускага пісьменства: мы бачым маладых аўтараў, якія ўносяць новыя традыцыі ў літаратуру
Уладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах падчас Дня беларускага пісьменства
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства
Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Падарожжа ў свет беларускага кнігадрукавання і літаратуры. Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Касцюковічах
XXXIII Дзень беларускага пісьменства праходзіць сёння ў Касцюковічах, паведамляе БелТА.
Каля 600 метраў гандлёвых радоў разгорнуты на Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах
Каля 600 м гандлёвых радоў разгорнуты на Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Пра гэта журналістам распавялі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама, паведамілі БелТА.
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў сталіцу Дня беларускага пісьменства горад Касцюковічы
Дарога да Святыняў яднае і навучае.
У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» афіцыйна адкрывае мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Касцюковічах. Сёлета яна пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна — Беразіно — Клічаў — Бабруйск — Магілёў — Горкі — Мсціслаў — Касцюковічы. Удзельнікам экспедыцыі трэба будзе пераадолець каля 1,2 тысячы кіламетраў. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з вернікамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, урокаў беларускага пісьменства, сустрэчы са школьнікамі, а таксама пасадка традыцыйных малітоўных садоў.