Навiны
Як пачынаюць касавіцу ў гаспадарках паўднёва-ўсходняга рэгіёну
Аграрыі Гомельшчыны паступова набіраюць тэмпы нарыхтоўкі сенажу з траў першага ўкосу. Цяпер трава знаходзіцца ў найбольш спрыяльнай фазе для ўборкі, і перад гаспадаркамі стаіць задача своечасова забяспечыць кармавую базу для буйной рагатай жывёлы на наступны зімова-стойлавы перыяд. Работы ў палях імкнуцца весці без затрымак.
На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў
Падчас нядаўняй вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну Прэзідэнт указаў на неабходнасць разумных і адказных адносін да меліяраваных зямель. Захаванне ўрадлівасці глебы, па словах беларускага лідара, з’яўляецца дзяржаўнай задачай. Асаблівае значэнне, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. Адказным за меліярацыю Прэзідэнт даручыў усё пракантраляваць. «На Палессі гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэтай актуальнай тэме была таксама прысвечана нарада, якая прайшла ў дзяржаўным аб’яднанні «Белводгас» з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда ЗАЙЦА.
У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка
У гаспадарках Гомельшчыны пад галоўную кармавую культуру — кукурузу — у гэтым сельскагаспадарчым сезоне адводзяць каля 300 тысяч гектараў, з іх больш за 90 тысяч — на зерне. Каля 30 % будучага ўраджаю зерня «царыцы палеў» плануюць адправіць на плюшчэнне. Працуюць цяпер аграрыі на сяўбе гэтай культуры з улікам умоў надвор’я, аднак тэмп не спыняюць і імкнуцца выконваць усе неабходныя работы ў аптымальна тэхналагічныя тэрміны. Гэта вельмі важна, бо адаб’ецца на ўраджайнасці, а як вынік — і на поспехах у жывёлагадоўлі. За працэсам сяўбы карэспандэнт «Звязды» назірала ў КСУП «Дземяхоўскае» Рэчыцкага раёна.
Марафон добраўпарадкавання на Гомельшчыне
Ва ўсіх раёнах Гомельшчыны працоўныя дэсанты актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку на вуліцах населеных пунктах, у парках і скверах, тэрыторыях прадпрыемстваў, месцах баявой славы.
Каля 10 тысяч адзінак тэхнікі задзейнічаюць у веснавых палявых работах на Гомельшчыне
Поўная мабілізацыя рэсурсаў
Гомельшчына трымае снежны ўдар
Да барацьбы са снегам актыўна далучаюцца жыхары рэгіёна. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы, прадстаўнікі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання выходзяць на расчыстку тэрыторый, дапамагаюць камунальным службам у складаных умовах бесперапыннага снегападу.
У Ташкенце і Мінску ўзгадваюць вызваліцеля Беларусі
Беларуская і ўзбекская паэтычная моладзь паядналася, каб адзначыць юбілей узбекскага паэта Султана Джуры, які загінуў на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Юных талентаў узнагародзілі на Гомельшчыне
Урачыстае ўручэнне штогадовых прэмій аблвыканкама па падтрымцы творчай моладзі рэгіёна прайшло ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
Парадак у населеных пунктах, месцах баявой славы, воінскіх пахаваннях
Падчас рэгіянальнага марафону добраўпарадкавання кіраўніцтва і супрацоўнікі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў працавалі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў гонар аперацыі «Баграціён» у Светлагорскім раёне. Сабраныя па выніках абласнога суботніка сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю менавіта гэтага месца памяці.
Гомельшчына нацэлена на ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва са штатамі Рэспублікі Індыя
Вытворчасць мэблі, папяровых выбарбаў, малочных тавараў, а таксама развіццё турызму і кантактаў у кінаіндустрыі... Перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў бізнесе, адукацыі і культуры абмеркавалі падчас афіцыйнай сустрэчы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Ашок Кумар і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.