Навiны
191
Лета дзеліцца на да і пасля «Славянскага базару»: вулічная скрыпачка — аб фестывалі ў Віцебску
18.07.2026
Маладая скрыпачка Ганна Цімохіна ніколі не бачыла Віцебск без «Славянскага базару». За ўсе яе 15 гадоў фестываль нязменна праходзіў у горадзе кожнае лета. Як прызнаецца дзяўчына, без яго ўжо немагчыма ўявіць родны горад. Сама Ганна ўжо які год выступае на вуліцы падчас правядзення васільковага фэсту і дорыць людзям добры настрой сваёй музыкай, паведамляе SB.by.