Навiны
Летні турыстычны сезон у Мінску
23 мая ў Мінску стартуюць мерапрыемствы ў рамках летняга турыстычнага сезона. Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію праекта: асноўныя пляцоўкі будуць працаваць не толькі на тэрыторыі Верхняга Горада, але і каля Палаца спорту, у гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі» і іншых кропках сталіцы.
Летні Мінск запрашае на новыя культурныя сезоны
Горад рыхтуецца да гарачага культурнага сезона. Куды пайсці ўвечары, дзе паслухаць арган і вулічных музыкантаў? Расказвае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.
Чым будзе здзіўляць летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе сёлета?
Большая частка праграмы культурных мерапрыемстваў у Верхнім горадзе ў гэтым сезоне будзе прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. Яны пройдуць пад агульнай назвай «Мы светлай памяццю адзіныя», паведамляюць «Минск-Новости».
Кітайскі фестываль «Чай для гармоніі свету» пройдзе ў сталіцы 31 мая
У суботу, 31 мая, на плошчы Свабоды ў Мінску адбудзецца маштабнае мерапрыемства «Чай для гармоніі свету», арганізаванае міністэрствам культуры і турызму КНР, Пасольствам КНР у Беларусі і Мінгарвыканкамам. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.