Навiны
Турыстычная вясна — 2026. Якія мерапрыемствы прапануюць розныя рэгіёны
Вясна — цудоўны час для падарожжаў і адкрыццяў. Рэгіёны ўжо рыхтуюць цікавую праграму для гасцей. У ёй — і традыцыйныя мерапрыемствы, і новыя прапановы.
35-гадовы юбілей адзначае народны ансамбль народнай музыкі і песні «Асалода»
У 1986 годзе свае дзверы для дзяцей пасёлка адчыніла дзіцячая Роская школа мастацтваў. Маладыя выкладчыкі толькі пачыналі свой шлях. Класы сталі напаўняцца дзіцячымі галасамі, а з актавай залы даляталі гукі скрыпкі і фартэпіяна.
У старадаўняй сядзібе пад Ваўкавыскам плануюць адкрыць музей
Сядзіба ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна паступова мяняецца і актыўна прымае гасцей. Некаторыя аб’екты адкрыюцца наступнай вясной, паведаміла БелТА.
У Маскве выйшла кніга беларускай пушкіністкі
У Беларусі добра ведаюць літаратуразнаўцу Ларысу Чаркашыну, якая жыве і працуе ў Маскве. Аўтар многіх кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, яна займаецца радаводным дрэвам класіка сусветнай літаратуры. Плакаты з радаводам, даследаваным нашай зямлячкай (а нарадзілася Ларыса Андрэеўна ў Ваўкавыску), можна ўбачыць у многіх бібліятэках краіны. Найперш — у тых, якія носяць імя А. С. Пушкіна.
Прыгажосць агульнымі рукамі. Як гарады Гродзенскай вобласці становяцца яркімі пунктамі на карце краіны
Год добраўпарадкавання — час навучыць усіх і кожнага пастаянна падтрымліваць парадак на тэрыторыі сваёй арганізацыі, асабістага двара, вуліцы, вёскі і горада. Як рэалізуецца гэта задача ў Гродзенскай вобласці, абмеркавалі на выязным пасяджэнні часовай камісіі на прыкладзе Шчучынскага раёна, перадае БелТА.
Як ўлады Ваўкавыска рыхтуюць горад да абласных Дажынак
Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці з насельніцтвам больш за 41 000 чалавек у гэтым годзе прымае абласныя Дажынкі. Традыцыйна да гэтай падзеі населеныя пункты пераўтвараюцца да лепшага. Як расказаў намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Андрэй Клусаў, рамонтныя работы набліжаюцца да свайго завяршэння.
Краснасельскія Мальдывы: крэйдавыя кар’еры пад Ваўкавыскам прэтэндуюць на статус помніка прыроды
Ваўкавыскія крэйдавыя кар’еры могуць атрымаць прыродаахоўны статус. Аб гэтым расказаў БелТА загадчык сектара запаведнай справы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Усцін.
Як у Ваўкавыскім сельсавеце Гродзенскай вобласці рыхтавалі новы пляж
Аб'ядналіся, каб зрабіць прыгожа
Новы будынак дзіцячай паліклінікі адкрылі ў Ваўкавыску
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак, кіраўніцтва горада Ваўкавыска і іншыя ганаровыя госці.
У Ваўкавыску вядуцца работы па пракладцы экалагічнай сцежкі паміж гарадскімі мікрараёнамі
Новы аб’ект экатурызму першы такога роду. Пакуль у раёне няма маркіраваных пешых маршрутаў для актыўнага вольнага часу. Між тым лясны масіў карыстаецца попытам у мясцовых жыхароў. Стварэнне экасцежкі зробіць такія прагулкі не толькі карыснымі, але і цікавымі.