Навiны
Журналістам паказалі, як прадпрыемствы Магілёўшчыны дасягаюць якасці
Каля 260 найменняў прадукцыі змагаюцца за Дзяржаўны знак якасці Беларусі — Дзяржстандарт
Кампанія па прысуджэнні Дзяржаўнага знака якасці па выніках 2026 года выйшла на фінішную прамую. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова ў час прэс-туру па папулярызацыі беларускіх тавараў на прыкладзе прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш», перадае БелТА.
Як бабруйскае прадпрыемства ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі
«Гаспадарка маленькая, але кампактная», — характарызуе СВК «Бераснеўскі» яго дырэктар Аляксей Арцемчык. Працуе тут крыху больш за 100 чалавек з розных вёсак Кіраўскага раёна, у асноўным з Баравіцы. Калгасныя палеткі пачынаюцца адразу за райцэнтрам. Падчас знаёмства з гаспадаркай на свае вочы пабачыла ход уборачнай, даведалася, якія навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі апрабоўваюцца на палях, і... пакаштавала стравы выязной кухні.