Навiны
Юбілею Кандрата Крапівы прысвячаецца
130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага драматурга адзначаны ў розных кутках нашай краіны. У Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава адкрылася выстаўка-прагляд «Яскравасць таленту Кандрата Крапівы».
Касцюковіцкаму песняру прысвячаецца
Рыхтуючыся да XXXII Дня беларускага пісьменства, які ў верасні 2026 года пройдзе на Магілёўшчыне, у Касцюковічах, мясцовыя бібліятэкары згадваюць жыццё і творчасць пісьменнікаў-землякоў. З гэтай нагоды праводзяць розныя імпрэзы, вечарыны, арганізоўваюць тэматычныя выстаўкі.
Кнігі Куляшова адправіліся ў Шанхай
Саюз пісьменнікаў Беларусі падрыхтаваў і перадаў у Цэнтр даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі бібліятэчку кніг народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У збор увайшлі як арыгінальныя творы класіка беларускай літаратуры, так і кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці аўтара вядомых паэм і вершаў.
Касцюковічы запрашаюць на «Пісьмянкоў луг»
21 чэрвеня ў Касцюковіцкім раёне, на Магілёўшчыне, пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Гасцей на свята прымае Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт. З самай раніцы ўдзельнікі фестываля збяруцца ў Касцюковічах у раённым цэнтры культуры, дзе ўсіх чакае экскурсійны агляд каля памятнага знака «Літаратурная спадчына».
Што пісалі беларускія класікі пра добраўпарадкаванне?
«Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, „беларускага апельсіна“. А ўначы, калі ляжыш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім», — так узнёсла апісваў Уладзімір Караткевіч у эсэ «Зямля пад белымі крыламі» беларускую гасподу... Недарэмна гэты год абвешчаны Годам добраўпарадкавання — беларусы нават у часы нястачы імкнуліся да чысціні і прыгажосці. Цудоўную выцінанку на шыбу прыладзіць, кашулю вышыўкай аздобіць... Парадкавалі свой побыт і героі беларускай літаратурнай класікі.
Больш за 190 студэнцкіх работ прадстаўлены на выстаўцы «Грані творчасці»
Рэспубліканская выстаўка-акцыя «Грані творчасці» ў галерэі «Універсітэт культуры» знаёміць з мастацкімі дасягненнямі юных майстроў з розных куткоў нашай краіны. Арганізатары праекта — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.