Навiны
414
БНТУ рыхтуецца прыняць Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы
17.10.2025
На 5 дзён беларуская сталіца стане цэнтрам інжынерна-тэхналагічнай думкі. З 21 да 25 кастрычніка 2025 года ў БНТУ пройдзе ХІV Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы. Гэта падзея стане ўнікальнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння вядучых навучальных устаноў, вучоных і студэнтаў з Расіі і Беларусі, якія аб’ядналі агульныя інтарэсы ў сферы інжынерыі і сучасных тэхналогій.