Навiны
Штогод лясы ў Беларусі павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса
Спецыялісты падлічылі, што плошча лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў вырасла прыкладна на мільён гектараў. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар ЗВЯРТОЎСКІ, лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай краіны і складаюць 9,8 мільёна гектараў. За гады незалежнасці лясістасць Беларусі вырасла з 35 % да 40,2 %. Малавядомы, але вельмі цікавы факт — на аднаго жыхара нашай краіны прыпадае гектар пакрытых лесам зямель, пры гэтым на аднаго жыхара планеты — паўгектара.
Чаму ласёў збіваюць у ДТЗ значна часцей, чым аленяў? Адказалі ў Мінлясгасе
Чаму ласёў збіваюць у шэсць разоў больш за аленяў, расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, паведамляе БелТА.
Новую папуляцыю зубра ствараюць у Магілёўскай вобласці
Новую папуляцыю зубра ствараюць у Чэрыкаўскім лясгасе Магілёўскай вобласці. Чаму быў выбраны менавіта ён, расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, паведамляе БелТА.
«Папярэдзіць выхад у вёскі і гарады». Чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз расказаў, чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя, паведамляе БелТА.