Навiны
317
Вадзіцель аўтобуса — пра нюансы работы і настрой ад пасажыраў
11.02.2026
Жанчыны — вадзіцелі аўтобусаў — з’ява ў нашай сталіцы хоць і не новая, але дагэтуль нячастая. Чамусьці склаўся такі стэрэатып, што трамваямі і тралейбусамі прадстаўніцы прыгожай паловы кіраваць могуць, а вось аўтобусы — не жаночая справа. Алена Краўчанка, вадзіцель сталічнага аўтобуснага парка № 7, ужо сёмы год абвяргае стэрэатыпы, штодзень дастаўляючы пасажыраў з пункта А ў пункт В, і атрымлівае асалоду ад упадабанай прафесіі.