Навiны
261
У Віцебскай вобласці матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць больш за 1,6 тысячы чалавек
05.05.2025
Матэрыяльную дапамогу з нагоды Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці атрымаюць больш за 1,6 тысячы ветэранаў, з іх 105 — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым расказала сёння, 5 мая, першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Галадзюк у ходзе пасяджэння аргкамітэта па святкаванні Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці, паведамілі SB.by.