Навiны
Тэртэль: Мы рухаемся толькі ў інтарэсах нашай краіны
Падрабязнасці свайго даклада Прэзідэнту расказаў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван ТЭРТЭЛЬ.
Тэртэль: паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнем выніку
Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог. Гэта цяжкая і сур’ёзная праца, але вынік будзе дасягнуты. Пра гэта па выніках дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, паведаміла БелТА.
Нарада па сітуацыі на граніцы з ЕС прайшла па даручэнні Лукашэнкі
Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча адбылася нарада, прысвечаная сітуацыі на граніцы з дзяржавамі Еўрапейскага саюза. Мерапрыемства прайшло па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БелТА.
Тэртэль: Беларуска-амерыканскія кантакты знаходзяцца ў рэчышчы стратэгічных інтарэсаў абедзвюх краін
Беларуска-амерыканскія кантакты знаходзяцца ў рэчышчы стратэгічных інтарэсаў абедзвюх краін. Аб гэтым заявіў старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, паведамляе БелТА.
«Мы кіруемся толькі нацыянальнымі інтарэсамі»
Старшыня КДБ Іван Тэртэль па выніках нарады расказаў журналістам, якія пытанні вынесены на парадак дня беларуска-амерыканскага дыялогу. «Я хацеў бы падкрэсліць, што некаторыя аспекты ў перагаворным працэсе (так прынята) да пары да часу павінны заставацца закрытымі, каб бакі знайшлі кансенсус па спрэчных пытаннях, прыйшлі да адзінага меркавання. Я не адкрыю вялікага сакрэту, калі скажу, што з амерыканскім бокам ідзе сур’ёзнае абмеркаванне пытанняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Нашы амерыканскія партнёры прызнаюць, што мы, знаходзячыся ў гэтым рэгіёне, і наш кіраўнік дзяржавы, ведаючы абстаноўку, можам уносіць сур’ёзны ўклад у стабілізацыю сітуацыі», — удакладніў ён.
Тэртэль назваў асноўны парадак дня ў дыялогу паміж Беларуссю і ЗША
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўваліся глабальная абстаноўка ў свеце і адносіны з ЗША, расказаў пра асноўны парадак дня ў беларуска-амерыканскім дыялогу, паведамляе БелТА.
Тэртэль раскрыў дэталі аб замежных кантактах Лукашэнкі, акрамя ЗША, і матывах рашэння аб памілаванні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы нядаўна рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных, кіраваўся гуманітарным аспектам, а таксама імкненнем наладжваць добрасуседскія адносіны паміж краінамі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, які прымаў удзел у сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам, паведамляе БелТА.
Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй прыбыў з візітам у Беларусь
Сёння ў Беларусь з візітам прыбыў фельдмаршал і вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасім Хафтар, перадае БелТА.