Навiны
480
Выпускнікі дзявятых і адзінаццатых класаў сёння выбіраюць навучанне на ўзроўні ССА або ПТА
24.09.2025
Рэальнасць такая, што цяперашняя моладзь сапраўды вітае хуткі выхад на рынак працы і ранняе дасягненне аўтаноміі ад бацькоў — юнакі і дзяўчаты цэняць фінансавую незалежнасць і хочуць прымаць рашэнні самастойна. Усё часцей падлеткі разумеюць, што навучанне на рабочую спецыяльнасць — гэта надзейная сініца ў руках. А бацькі паступова пазбаўляюцца ад стэрэатыпу, што непаступленне ў ВНУ азначае жыццёвую няўдачу. І каледжы ўжо не ўспрымаюцца як запасны варыянт для школьнікаў, якія не паспяваюць, іх не называюць грэблівым словам «хабза» — наадварот, цяпер яны становяцца ўсвядомленым выбарам тых, хто імкнецца да хуткага прафесійнага старту.