Top.Mail.Ru

Навiны

Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»

Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»

Асаблівы сімвал памяці пра Вялікую Айчынную вайну — манумент Маці-патрыётцы ў Жодзіне. Гэты журботны знак вядомы ўсім беларусам як сімвал удзячнасці і памяці. Ідэя стварыць яго з’явілася ў 1973 годзе, калі Савет Міністраў БССР прыняў адпаведнае пастанаўленне, якое стала асноўным стымулам рэалізацыі праекта. Міністэрства культуры абвясціла конкурс на найлепшы праект помніка. За выкананне задачы ўзялася група таленавітых майстроў пад кіраўніцтвам Усевалада Лагуноўскага. У яе ўвайшлі скульптары Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Алег Трафімчук. Мастакі не абмежаваліся эскізамі. Яны прыехалі ў Жодзіна і асабіста сустрэліся з Анастасіяй Фамінічнай Купрыянавай — жанчынай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Гэтыя сустрэчы і ўспаміны сталі асновай для стварэння да болю моцных вобразаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю