Навiны
327
Жыхары густанаселенага раёна сталіцы атрымалі доўгачаканы падарунак — фізкультурна-аздараўленчы комплекс
29.01.2026
Не так даўно мы былі сведкамі адкрыцця сталічнага спартыўна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Янкі Лучыны ў Лошыцы, які сёння карыстаецца вялікай папулярнасцю. Улады горада прыйшлі да высновы, што будаўніцтва такіх кампактных, прадуманых, з усімі запатрабаванымі паслугамі комплексаў неабходна. І вось бачым з’яўленне новага аб’екта, адкрыццё якога адбылося ў мікрараёне Каменная Горка па вуліцы Казіміраўскай, 8.