Навiны
1961
Сёлета кібермахляры выкралі ў беларусаў каля 47 мільёнаў рублёў
21.11.2025
Праблема лічбавай бяспекі даўно перастала быць вотчынай толькі ІT-спецыялістаў. Сёння яна датычыцца самых шырокіх слаёў насельніцтва. Па даных «Лабараторыі Касперскага», у 2025 годзе лакальныя кіберпагрозы закранулі кожнага трэцяга карыстальніка ў Беларусі. Кожны дваццаты падвергся атацы праз мабільную прыладу, а амаль 13 % прыватных асоб і 7 % карпаратыўных кліентаў станавіліся ахвярамі фішынгавых сайтаў.