Навiны
Як першы залп сакрэтнай зброі СССР паралізаваў наступленне нацыстаў?
85 гадоў таму, 14 ліпеня 1941 года, пад Оршай батарэя пад камандаваннем капітана Івана Флёрава ўпершыню ўдарыла з БМ-13 — сакрэтнай на той момант савецкай артылерыйскай устаноўкі залпавага агню, якая пазней атрымае легендарнае імя «Кацюша».
27 чэрвеня 1944 года савецкія салдаты вызвалілі Оршу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў баях пад Оршай і Рудняй Смаленскай вобласці ўпершыню былі выкарыстаны рэактыўныя ўстаноўкі БМ-13 — легендарныя «Кацюшы». У акупаваным горадзе змагаліся з ворагам больш за дваццаць груп падпольшчыкаў, у ліку іх — група пад кіраўніцтвам Канстанціна Заслонава, якая дзейнічала на чыгуначным вузле. 27 чэрвеня 1944 года ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а доўгачаканых вызваліцеляў сустракалі на руінах тры тысячы аршанцаў. Дзякуючы гераізму і мужнасці савецкіх байцоў, 37 тысяч з якіх знайшлі вечны прытулак на аршанскай зямлі, Орша стала адным з трох беларускіх гарадоў, узнагароджаных ордэнам Айчыннай вайны І ступені.