Навiны
316
Беларусь шукае свой турыстычны вобраз. Стартаваў нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё»
23.07.2026
У Нацыянальным агенцтве па турызме далі старт Нацыянальнаму конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё». Удзельнікам прапануюць распрацаваць запамінальны лагатып і слоган для нашай краіны. Лепшая канцэпцыя ляжа ў аснову турыстычнага вобраза Беларусі і будзе працаваць на доўгатэрміновую перспектыву.