Навiны
У «Беллегпраме» расказалі, у якія краіны пастаўляецца беларуская прадукцыя
Беларускі легпрам экспартуе прадукцыю амаль у 80 краін. Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталля Мароз, паведамляе БелТА.
Надзея Лазарэвіч узначаліць «Беллегпрам», а Таццяна Лугіна пераходзіць на «Камволь»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Надзеі Лазарэвіч старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам»), паведамляе БелТА.
Прадпрыемствы «Беллегпрама» выпусцілі новыя мадэлі школьнай формы
Толькі на жодзінскім прадпрыемстве выраблена каля 100 тысяч адзінак школьнага адзення. Швейныя вырабы ўжо паступілі ў гандлёвыя сеткі. Улічваўся запыт пакупнікоў. Сёлета прадпрыемствам створана 25 мадэляў адзення для школьнікаў: гэта камізэлькі для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама сукенкі і сарафаны, паведамілі ў канцэрне.
Беларускія дызайнеры пераапрануць гоншчыкаў
Канцэрн «Беллегпрам» стварае новую экіпіроўку для каманды «МАЗ-СПОРТаўта». Куратарамі праекта выступаюць вядомыя беларускія дызайнеры — галоўны мастак-мадэльер Дызайн-цэнтра ААТ «Камволь» Эльвіра Жвікава і мадэльер-дызайнер брэнда LEMONGRASS Алена Брыцька.