Навiны
977
Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Беларусь інтэлектуальная», разлічаную на 2026–2030 гады
03.02.2026
Яна ўключае тры падпраграмы, у якіх выразна, дэталізавана і празрыста распісаны крокі па вырашэнні задач і дасягненні мэт бягучай пяцігодкі ў сферы адукацыі. Першая падпраграма — «Дзіцячы садок і школа — тэрыторыя поспеху» — накіравана на павышэнне якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Другая — «Дзеці і моладзь — будучыня Беларусі» — прадугледжвае пашырэнне даступнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыялізацыю моладзі ў сучасным грамадстве. У трэцяй — «Прафесійныя кадры» — сканцэнтраваны задачы па павышэнні канкурэнтаздольнасці прафесійнай адукацыі.
Па падрабязнасці мы звярнуліся да міністра адукацыі Андрэя ІВАНЦА.