
Па якіх напрамках супрацоўнічаюць БСЖ і Зімбабвэ?
12 мая ў Мінску, у сценах гасцініцы «Еўропа», члены праўлення Беларускага саюза жанчын прымалі прадстаўнікоў афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Зімбабвэ.

Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта расказала журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсан, паведамляе БелТА.

Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі пройдзе ў Мінску
IV Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15-17 мая, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.

Шулейка: Сістэма спажыўкааперацыі дазваляе забяспечыць сацыяльны стандарт гандлю на вёсцы
14 мая прайшоў справаздачна-выбарны агульны сход прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, удзел у якім прыняў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка.

У Беларусі закрываюць «Эканамічную газету»
Заснавальнікі «Эканамічнай газеты» прынялі рашэнне спыніць яе выпуск з ліпеня, паведамляе выданне.

За заробак на афармленні банкаўскіх картак прадугледжана крымінальная адказнасць
У сацыяльных сетках зноў актывізаваліся аферысты, якія прапаноўваюць аформіць карткі расійскіх банкаў, а потым выгадна перапрадаць іх даныя. Аднак трэба ведаць, што такія дзеянні пагражаюць не хуткім заробкам, а адказнасцю па законе.

Да чаго прывядзе рашэнне Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі?
Рашэнне Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі вядзе да нагнятання напружанасці ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка, паведаміла БелТА.

Стэфановіч назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта
Падпалкоўнік Дзмітрый Стэфановіч назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Вячаслаў Расалай, які займаў гэту пасаду, вызвалены з пасады. Адпаведныя ўказы падпісаў 14 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ад сусветнага вопыту да беларускай рэалізацыі. У чым унікальнасць Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра?
Многія тэхнічныя рашэнні, якія выкарыстоўваліся пры будаўніцтве Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO, калі не ўнікальныя, то адпавядаюць самым сучасным тэндэнцыям. Аб гэтым БелТА паведаміла намеснік дырэктара па выставачнай дзейнасці «БелЭкспа» Вікторыя Агафонава.

Якую падтрымку ў Беларусі атрымліваюць сем'і і дзеці?
Міжнародны дзень сям’і быў зацверджаны ААН. Такім чынам міжнародная супольнасць абазначыла выключную важнасць сям’і ў сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных працэсах кожнай краіны свету. У Беларусі на гэтым тыдні праходзіць вялікая колькасць конкурсаў і фестываляў, ладзіцца мноства ініцыятыў, прысвечаных сям’і, якая па праве лічыцца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я і дзеці знаходзяцца ў цэнтры ўвагі нашай дзяржавы і атрымліваюць усебаковую падтрымку.