Навiны
Прадстаўнікі гандлю — пра жорсткія меры і перавагі сучаснага пакупніка
Клубніцы на рынках Беларусі: якія купіць і колькі каштуюць?
Нягледзячы на дажджы і даволі халоднае вяснова-летняе надвор’е, на рыначных прылаўках — мора ягад. Клубніцы, паводле нашых назіранняў, бяруць цяпер часцей за астатнія. Зразумела, самы сезон.
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Праект «Калегі па Амезе» павялічыў у тры разы попыт на рапсавы алей
Начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Груцо, адзначыў што на працягу апошніх гадоў у краніне актыўна прапагандуецца выкарыстанне айчыннага рапсавага алею. Тут дарэчы розныя інструменты: сацыяльная рэклама, выставачныя мерапрыемствы і супрацоўніцтва з інтэрнэт-блогерамі.
Попыт на рапсавы алей павялічыўся ўтрая
Як адзначыў начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Груца, на працягу апошніх гадоў ведамства актыўна займаецца прасоўваннем айчыннага рапсавага алею, выкарыстоўваючы розныя інструменты, уключаючы сацыяльную рэкламу, удзел у выставачных мерапрыемствах і супрацоўніцтва з интэрнэт-блогерамі.
МАРГ праверыў якасць бульбы амаль у тысячы гандлёвых кропках па ўсёй краіне
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ва ўзаемадзеянні з абласцямі, Мінскім гарадскім, раённымі выканаўчымі камітэтамі праводзяць кантрольныя мерапрыемствы ў аб’ектах гандлю па пытанні выканання заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў пры рэалізацыі бульбы, расказалі ў профільным міністэрстве.
Заканадаўства ў сферы інтэрнэт-гандлю будзе ўдасканальвацца
Калі ў пачатку 2022 года ў Беларусі было зарэгістравана амаль 28 тысяч інтэрнэт-крам, то сёлета іх ужо амаль 31 тысяча. Інтэрнэт-гандаль займаў у тавараабароце ў 2024 годзе 8,1 % (для параўнання ў 2022 годзе — 5,4 %).
Беларусь і М’янма прызначаць адказных супрацоўнікаў для ўзаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат
Сустрэча старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіла Мятлікава з прэзідэнтам Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат М’янмы (ФГПП) Ай Віном адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб назначэнні адказных супрацоўнікаў пры ўзаемадзеянні палат для беларускага і м’яманскага бізнесу, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу БелГПП.
Як захаваць баланс інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў?
Адной з ключавых задач з’яўляецца развіццё справядлівай канкурэнцыі з улікам захавання ў роўнай ступені інтарэсаў нашых грамадзян, вытворцаў і гандлю. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч падчас пасяджэння калегіі ведамства, паведаміла БелТА.