Навiны
Ці можна зрабіць так, каб зімой дзікія жывёлы не выходзілі на дарогу, пры гэтым ніяк ім не нашкодзіўшы
Нядаўна на Магілёўскай кальцавой аўтадарозе ў прыцемках вадзіцелі і пасажыры назіралі, як некалькі ласёў нетаропка перасякалі праезную частку і адначасова лізалі языком соль з паверхні, апрацаванай супрацьгалалёднай сумессю. І такая карціна ў халодную пару года не рэдкасць. Больш за тое, па даступную соль да дарогі выходзяць не толькі ласі. Апроч іх прыходзяць высакародныя алені, казулі, кабаны, зайцы — практычна ўсе расліннаедныя звяры. А ўлічваючы, што дарога ўсё ж такі першапачаткова прызначана для руху транспарту, а не як кармушка для жывёл, узнікае канфлікт, які пры пэўных абставінах прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.
Дзікіх жывёл становіцца больш
Вынікі маніторынгу жывёльнага свету ў краіне паказваюць, што сітуацыя дастаткова стабільная: ёсць станоўчыя тэндэнцыі ў частцы росту колькасці многіх відаў жывёл, а выклікі, якія ўзнікаюць, аператыўна аказваюцца ў цэнтры ўвагі спецыялістаў. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце НПЦ па біярэсурсах Павел Гештаўт на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.