Навiны
Рэктар РІПА — аб уступнай кампаніі і перавагах рабочых прафесій
Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК — аб задачах «пяцёркі»
Ужо зусім хутка — 26-27 чэрвеня ў Мінску адбудзецца IV Еўразійскі эканамічны форум, галоўная тэма якога — «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы». Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў. З якімі ключавымі выклікамі сутыкаюцца канкурэнтныя органы на сучасным этапе, якія існуюць механізмы, неабходныя для забеспячэння справядлівай канкурэнцыі ў ходзе відэамоста МІА Sputnik Мінск — Астана — Бішкек — Ерэван — Масква распавёў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч.
У Наўроцкага могуць «адціснуць» перамогу на карысць Тшаскоўскага?
У краіне-суседцы разгараецца чарговы скандал, звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі, якія прайшлі 1 чэрвеня. На гэты раз бок, які прайграў у выглядзе кіруючай Грамадзянскай кааліцыі спрабуе даказаць памылкі пры падліку галасоў, якія і дазволілі пераважыць чашу вагаў на карысць Караля Наўроцкага. Улічваючы вопыт іншых членаў ЕС у аналагічнай сітуацыі, такі варыянт зыходу падзей таксама нельга выключаць.
Кіраўнік Нацбанка: Вопыт расійскіх калег у грашова-крэдытнай палітыцы карысны і для Беларусі
Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка пасля ўдзелу ў бізнес-сняданку са Сбербанкам, які традыцыйна праводзіцца ў рамках Пецярбургскага эканамічнага форуму. Сёлета тэма была вельмі актуальная: «Стаўкі супраць росту: якім будзе найбліжэйшы год?». Наколькі гэта цікава для Беларусі — у нашым матэрыяле.
Якія пункты росту ёсць у развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў прыняў удзел у 13-м пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці, якое прайшло ў Санкт-Пецярбургу.
У Мінску разгледзяць важныя аспекты мытнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС
Важныя аспекты мытнага супрацоўніцтва стануць прадметам дыскусіі на ІV Еўразійскім эканамічным форуме, які пройдзе 26–27 чэрвеня ў Мінску.
Нарастаючая цікавасць да ЕАЭС з боку знешніх партнёраў патрабуе новай лагістычнай сеткі
У канцы чэрвеня ў Мінску плануецца правядзенне Еўразійскага эканамічнага форуму. Гэта маштабнае мерапрыемства стане для прадстаўнікоў краін — удзельніц ЕАЭС адкрытым дыялогам на найважнейшыя тэмы развіцця саюза, пляцоўкай для глыбіннага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў ім, і выпрацоўкі эфектыўных спосабаў узаемадзеяння на знешнім контуры. Такім меркаваннем падзялілася аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга Лазоркіна.
«Нам даводзiцца ўмацоўваць абарону Саюзнай дзяржавы праз сiтуацыю на нашых заходнiх межах»
Днямi ў Мiнск прыбыў кiраўнiк Службы знешняй разведкi Расii Сяргей Нарышкiн. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасцi размова ў тым лiку iшла аб канструктыўным супрацоўнiцтве спецслужбаў дзвюх дзяржаў. Пратакольная частка, даступная для журналiстаў, была досыць кароткай, але, як ёмiста ацанiў кiраўнiк дзяржавы яе сутнасць — такiя сустрэчы даюць магчымасць зверыць гадзiннiкi i параiцца па некаторых пытаннях, паглядзець на перспектыву i ацанiць, як узаемадзейнiчаць далей.