
Знаёмыя твары ветэранаў. Фотавыстава «Героі Вялікай Перамогі» адкрыецца 7 мая ў Гродна
Фотавыстава «Героі Вялікай Перамогі» адкрыецца 7 мая ў Гродна ў культурным цэнтры «Фестывальны». Выстава, прысвечаная ветэранам — праект заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнай студыі фотамастацтва «Гродна» да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна складаецца з архіўных фота студыі, зробленых у памятныя даты, паведаміла БелТА.

У беларускіх школах з’явіцца факультатыў па кіраванні квадракоптарамі
У новым навучальным годзе ў беларускіх школьнікаў з’явіцца магчымасць навучыцца кіраваць квадракоптарамі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў адзначае 50-гадовы юбілей
Сёння Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры і мастацтваў, вядучай у сваёй галіне ўстанове вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, спаўняецца 50 гадоў. У БДУКМ вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў не толькі ў галіне культуры і мастацтва. Ва ўніверсітэце можна асвоіць і сучасныя запатрабаваныя прафесіі ў напрамку менеджменту, маркетынгу і цыфравізацыі сферы культуры. Аб гэтым паведамілі БелТА.

Як школьнікам выкладаюць гісторыю ВАВ ў 2025 годзе
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі ДУА «Акадэмія адукацыі» Алена Мох распавяла пра тое, як школьнікам выкладаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ў 2025 годзе, паведамляе БелТА.

Анлайн і за наяўныя грошы. Як аплаціць саюзную страхоўку на аўто?
Як аўтаўладальнікі ў Беларусі могуць аплаціць саюзную страхоўку, адказаў на пасяджэнні круглага стала начальнік Галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Беларусі Сяргей Асенка, паведамілі БелТА.

Беларуска Савіна атрымала перамогу ў паўмарафоне ў Казані
Беларуская спартсменка Ніна Савіна стала пераможцай Казанскага марафону 2025 года на дыстанцыі 21,1 км, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

У Мінскім раёне вадзіцель урэзаўся ў дрэва і загінуў
У Мінскім раёне вадзіцелю стала дрэнна за рулём. Мужчына ўрэзаўся ў дрэва і загінуў, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Пры якіх умовах дзяржава дадаткова падтрымае малы бізнес, расказалі ў Мінэканомікі

Як справіцца з трывожнасцю: прычыны і эфектыўныя метады

Дзе ў Мінску кантралююць хуткасць аўто 4 мая
На 10 участках сталічных дарог працуюць спідкамы 4 мая, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.