Навiны
Кіраўнік беларускага МЗС на сустрэчах у М’янме абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва
У час афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Саюз М’янма 9 студзеня прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з намеснікам прэм’ер-міністра, саюзным міністрам замежных спраў М’янмы Тан Свэ. Аб гэтым БелТА расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Дэлегацыя Беларусі на чале з Рыжанковым наведвае М’янму
Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым наведвае М’янму. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заяву Уладзіміра Зяленскага аб тым, што Прэзідэнт Беларусі выбачаўся перад украінскім калегам падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў першыя дні баявых дзеянняў.
Качанава пра арганізацыю выбараў: Шоу і ўзрушэнні ні да чаго добрага не прыводзяць
Шоў і ўзрушэнні падчас выбарчых працэсаў ні да чаго добрага не прыводзяць. Пра гэта ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
Якой будзе будучая пяцігодка, што катэгарычна не патрэбна пры правядзенні выбараў і аб чым неабходна памятаць давераным асобам
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
«Вельмі важна даваць людзям магчымасць задаваць пытанні, дыскутаваць»
Галоўнае — атрымаць зваротную сувязь. Да вас будзе самы вялікі давер, самая вялікая ўвага. І людзі будуць разумець, што вы да мяне даведзяце праблемы, якімі жыве той народ, што пойдзе на выбары.
Гэта будучыня нашай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць візіту ў Кітай для развіцця краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, перадае БелТА.
Ігар Сергяенка правёў сустрэчу з паслом Пакістана
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Па традыцыі, заканчэнне кадэнцыі — нагода зверыць пазіцыі, даць ацэнку двухбаковым адносінам, вызначыць далейшыя перспектывы.
Старшынства ў ЕАЭС пераходзіць да Беларусі
Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: Мы будзем усё рабіць для дзяцей
Апошні рабочы дзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў 2024 годзе атрымаўся вельмі кранальным. Кіраўнік дзяржавы наведаў Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу і асабіста павіншаваў малых пацыентаў і іх бацькоў. Новы год яны сустракаюць не дома, а ў бальнічных сценах, таму ім вельмі патрэбныя цяпло і ўвага. Беларускі лідар падзякаваў дактарам і ўсяму медыцынскаму персаналу, якія прыкладаюць максімум намаганняў, каб нават у бальніцы Новы год быў святам і пацыенты хутчэй вярталіся дадому здаровымі.