Навiны
Конкурс «Лідары лічбавай эканомікі — 2025» праходзіць у Беларусі
Конкурс «Лідары лічбавай эканомікі — 2025» праходзіць у Беларусі. Аб гэтым расказала загадчыца кафедры кіравання інфармацыйнымі рэсурсамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, старшыня экспертнага савета конкурсу «Лідары лічбавай эканомікі» Таццяна Ткаліч, паведамляе БелТА.
Аграрыі Міншчыны пераадолелі планку ў 500 тысяч тон сабранага збожжа
«Гэты тыдзень будзе вырашальны»
ВНУ Беларусі падвялі вынікі прыёмнай кампаніі
Прахадныя балы, конкурс, рэйтынг спецыяльнасцей.
Тайныя коды стылю: 10 невідавочных трэндаў 2025 года
Надакучылі бясконцыя размовы пра боха і засілле гарошку ў стужках? Прыгатуйцеся да глытка свежага паветра! Мы зазірнулі ў будучыню моды, каб вывудзіць самыя інтрыгуючыя тэндэнцыі, якія толькі пачынаюць прабівацца праз звыклыя вобразы. Гэта трэнды-загадкі, якія ў 2025-м дакладна апынуцца ў цэнтры ўвагі.
Юнак з Брэста стаў лепшым маладым географам свету
Мікалай МІСІЮК, выпускнік брэсцкай гімназіі № 2 і будучы студэнт геафака БДУ, стаў трыумфатарам сёлетняй Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды (іGeo), якая праходзіла ў Тайландзе. У спаборніцтве, што сабрала прадстаўнікоў амаль пяці дзясяткаў краін, беларус здзівіў свет глыбокімі ведамі, аналітычным мысленнем і ўпэўненасцю ў кожным адказе. Яго перамога — вынік шматгадовай працы, удзелу ў алімпіядах усіх узроўняў, падтрымкі настаўнікаў і асабістага захаплення пытаннямі, якія датычацца сучасных праблем чалавецтва.
«Славянскі базар» змяніў маё жыццё»
За ветлівай і па-дзіцячы шчырай усмешкай Амаліі Сухан хаваецца не па гадах мэтанакіраваны і працавіты чалавек. У свае 13 гадоў юная артыстка ўжо паспела заявіць пра сябе на шэрагу міжнародных конкурсаў, у прыватнасці, атрымала Гран-пры на XXІІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2025». А што стаіць за гэтай перамогай? Як рыхтавалася да конкурсу выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш»? Якія сакрэты дапамаглі ёй заваяваць сэрцы гледачоў і журы? Мы сустрэліся з Амаліяй, каб даведацца пра складнікі яе поспеху.
Генерал-маёр Павел Муравейка: Мы гатовы да прыёму войск і да пачатку вучэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл—першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы і асаблівасцях маючага адбыцца вучэння «Захад-2025».
18 ліпеня стартаваў прыём дакументаў у каледжы
Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня па 1 жніўня, на платнай аснове — па 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня па 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня па 14 жніўня.
Пяцьсот юнакоў і дзяўчат сталі студэнтамі рэгіянальных ВНУ
Беларускія грацыі заваявалі 12 медалёў на спаборніцтвах у Іспаніі
Беларускія спартсменкі заваявалі тузін узнагарод міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Grand Premium 2025, які прайшоў у Іспаніі, паведамляе БелТА.