Навiны
Муравейка: Беларусь не разглядае ні адну дзяржаву як праціўніка, ні на каго нападаць не збіраецца
Беларусь не разглядае ні адну дзяржаву як праціўніка, ні на каго нападаць не збіраецца. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл—першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка, паведаміла БелТА.
Генштаб УС: воінскія часці РЭБ пераўзброены сучаснымі комплексамі айчыннай вытворчасці
Воінскія часці радыёэлектроннай барацьбы пераўзброены сучаснымі комплексамі айчыннай вытворчасці, паведаміў начальнік упраўлення РЭБ Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксандр Нагавіцын у эфіры «ВаенТБ», паведаміла БелТА.
У Мінску праходзіць VII Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя
Сярод удзельнікаў форуму, тэма якога «Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы», — прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, ВНУ, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Пытанні падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў разгледзяць на зборы ў Лідзе 17—19 лістапада
З 17 па 19 лістапада ў Лідзе пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Андрэя Краўчанкі праводзіцца збор са службовымі асобамі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Лепельскім раёне прайшоў аператыўны збор з кіруючым складам Узброеных Сіл
Яго тэма — накіраванасць падрыхтоўкі Узброеных Сіл, парадак вырашэння задач навучання службовых асоб органаў ваеннага кіравання і падрыхтоўкі войскаў (сіл) у 2025/2026 навучальным годзе. Мэта збору — выпрацоўка ў кіруючага складу Узброеных Сіл адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў навучання службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) з улікам накіраванасці падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым навучальным годзе, які аб’яўлены Годам баявога зладжвання.
Кіраўніцтва і ваеннаслужачыя Узброеных сіл Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
Беларусь заявіла пра гатоўнасць аднавіць выкананне ДЗУСЕ, але пры пэўных умовах
Беларусь будзе гатова аднавіць выкананне дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) пры ўмове вяртання да яго выканання іншых дзяржаў. З такой заявай выступіла пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый падчас дыскусіі па пытаннях звычайных узбраенняў у рамках пасяджэння першага Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе БелТА.
Ваенныя сувязісты адзначаюць прафесійнае свята
Складаная павуціна камунікацый, кіламетры правадоў і мноства спецыялізаванага абсталявання — вось з чаго складаецца жыццё ваеннага сувязіста. Напярэдадні Дня войскаў сувязі пабывалі ў гасцях у ваеннаслужачых 85-й брыгады сувязі, якія адзначаюць двайное свята — прафесійнае і гадавіну з дня фарміравання гэтай воінскай часці.
Вальфовіч раскрыў падрабязнасці даклада Прэзідэнту аб праверцы воінскіх часцей і падраздзяленняў
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч раскрыў журналістам падрабязнасці даклада кіраўніку дзяржавы аб праверцы воінскіх часцей і падраздзяленняў, якая праводзіцца Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі па даручэнні галоўнакамандуючага, перадае БелТА.
Мінабароны: па даручэнні Прэзідэнта правяраецца боегатоўнасць Узброеных Сіл
У рамках праверкі баявой гатоўнасці па даручэнні Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі — Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні іх у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці з мэтай праверкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.