Навiны
Нутрыцыёлаг аб галоўных правілах здаровага навагодняга стала
Напярэдадні свята многія задумваюцца, як атрымаць асалоду ад традыцыйных пачастункаў,не нашкодзіўшы пры гэтым свайму здароўю і самаадчуванню. Асабліва важна выконваць баланс, каб сустрэць раніцу 1 студзеня бадзёрым і поўным сіл, а не з цяжарам у страўніку і адчуваннем пераядання. Урач-нутрыцыёлаг Юлія ЖАКОТАВА расказала аб галоўных правілах здаровага навагодняга стала, аб тым, як падрыхтавацца да застолля і што абавязкова павінна быць на святочным стале.
Ад Нарачы да Індыі: сотні сем’яў сабраліся на «Навагодняй кругаверці» ў Магілёве
У Магілёве ў парку Падніколле прайшло спартыўна-забаўляльнае сямейнае свята «Навагодняя кругаверць», у якім прынялі ўдзел сотні дзяцей і дарослых з Магілёва, іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа, паведаміла БелТА.
Католікі Беларусі святкуюць Раство Хрыстова
Хрысціяне Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых свят — Раство Хрыстова па календары каталіцкай канфесіі. У ноч з 24 на 25 снежня ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі праходзяць урачыстыя набажэнствы.
Душэўныя святы па ўсёй краіне
Навагодні настрой многім людзям дорыць не толькі паўсюдная святочная ілюмінацыя, але і дабрачынныя традыцыйныя акцыі (прычым не толькі тым, каго віншуюць, але і тым, хто віншуе). 23 снежня дадзены старт акцыі «Ад усёй душы». А акцыя «Нашы дзеці» ўжо некалькі дзён упэўнена крочыць па краіне, і нашы карэспандэнты — услед за ёй.
Таямнічыя сусветы кніжных сюжэтаў
Перыяд чакання навагодніх свят па традыцыі супадае са школьнымі канікуламі. А значыць, у дзяцей з'явіцца больш часу, каб адкрыць для сябе свет чароўных гісторый не толькі ў тэатры ці на вялікім экране, але і пад вокладкамі кніг. У нашай чарговай падборцы навінак ад Выдавецкага дома «Звязда» сабраны прапановы для цікавых, незвычайных і незабыўных сустрэч з мастацкім словам і ў кампаніі любімых аўтараў.
Абласное дабрачыннае навагодняе свята ў Віцебску сабрала амаль тысячу дзяцей
Год, які падыходзіць да завяршэння, быў плённым для ўстаноў адукацыі паўночнага рэгіёна. Завершана будаўніцтва двух дзіцячых садкоў у абласным цэнтры і Наваполацку, рамонт і рэканструкцыя шэрагу школ. Ён таксама адзначаны набыццём школьных аўтобусаў, мэблі, мультыбордаў і спартыўнага інвентару, абсталяваннем камп’ютарных класаў. Навучэнцы годна прадстаўлялі Віцебшчыну на прадметных алімпіядах, творчых конкурсах і фестывалях, спартыўных спаборніцтвах. 2025-ы стаў годам адкрыццяў, карысных і цікавых спраў.
Звяздоўцы падарылі свята дзецям
Акцыя «Нашы дзеці» стартавала юбілейны 30-ы раз. Яна стала неад’емнай часткай жыцця нашага грамадства, мы да яе прывыклі, а дзеці чакаюць гэтую акцыю з асаблівым нецярпеннем, таму што ведаюць, што яна прынясе ім і падарункі, і атмасферу свята.
У Кітаі пашыраецца попыт на навагоднія тавары
У Парыжа «ўкралі» Раство? Назва свята знікае з шыльдаў
Беларускія дыпламаты ў Дубаі арганізавалі пераднавагодняе свята для юных суайчыннікаў
У Дубаі адбылося традыцыйнае пераднавагодняе мерапрыемства, арганізаванае Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ, паведаміла БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.