Навiны
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I квартале выраслі на 7,6%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года склалі 107,6% да ўзроўню студзеня — сакавіка 2025 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Як выглядае партрэт тыповай шматдзетнай сям’і і колькі іх у краіне, расказалі ў Мінпрацы
У Беларусі больш за 120 тыс. шматдзетных сем’яў. Такія звесткі прывёў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на абласным сямейным свяце «Беларусь — гэта мы!» у Гомелі, прысвечаным Міжнароднаму дню сям’і, перадае БелТА.
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася ўнікальная выстава геральдычных сімвалаў
У атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Дзяржаўныя і афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Экспазіцыя прымеркавана да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, які беларусы адзначылі 10 мая.
Рынак анлайн-гандлю ў Беларусі за 2020—2024 гады вырас у 28 разоў
Рост папулярнасці інтэрнэт-пакупак у Беларусі патрабуе павышанай увагі да рэгулявання адносін прадаўца і пакупніка. Пра тое, як за апошнія гады змяніўся рынак інтэрнэт-гандлю, расказалі прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Беларускага таварыства абароны спажыўцоў.
Цэласны вобраз нашай краіны паказаны ў адным выдавецкім праекце
У адпаведнасці з рашэннем Рэспубліканскага Савета па гістарычнай палітыцы і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі рэалізавана выданне фундаментальнага праекта, накіраванага на захаванне гістарычнай праўды, прэзентацыю культурнай спадчыны і фарміраванне цэласнага вобраза сучаснай Беларусі. У выдавецтве «Беларусь» пабачылі свет кнігі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці са старажытнейшых часоў і да нашых дзён», «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Беларусь: культурная і духоўная спадчына», «Беларусь сучасная: краіна і людзі».
МЗС: Беларусь адкрыта да дыялогу для развязвання праблемных вузлоў у адносінах з ЕС
Колькі ваенных тэматычных пляцовак запрацуе ў Мінску ў Дзень Перамогі, расказалі ў Мінабароны
Колькі ваенных тэматычных пляцовак запрацуе ў Мінску ў Дзень Перамогі, расказаў начальнік 2-га аддзела ўпраўлення інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Кісель, перадае БелТА.
Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук уручыў узнагароды супрацоўнікам СМІ
«Нас цэняць, любяць і паважаюць за тое, што мы гаворым праўду»
Андрэй Кузняцоў: Дзейнасць усіх кіраўнікоў прадпрыемства павінна канцэнтравацца на росце продажаў
Вынікі стажыроўкі кадравага рэзерву Міністэрства прамысловасці на вядучых беларускіх холдынгах, арганізаванай галіновым інстытутам «Кадры індустрыі», падводзіў асабіста кіраўнік ведамства Андрэй Кузняцоў. Зрэшты, як ён адзначыў, вучоба дзеля вучобы нікому не патрэбна. Веды неабходныя для дасягнення выніку. Ключавым паказчыкам работы прадпрыемства з’яўляюцца продажы, іх рэнтабельнасць і дынаміка. Попыт на прадукцыю і ўзровень цаны, якую гатовы за яе плаціць спажывец, з’яўляюцца, фактычна, агрэгаванымі паказчыкамі дзейнасці кампаніі.