Навiны
Ці ўлічваюцца метры бацькоў і бабуль?
Намеснік начальніка аддзела прававога рэгулявання і рэалізацыі жыллёвай палітыкі ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Таццяна Бухта расказала, як стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і пра ўсе нюансы гэтага працэсу.
Мінбудархітэктуры: аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля будуць расці
Аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля ў Беларусі будуць расці, яно запатрабавана. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі — начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская, паведамляе БелТА.
Унучка набыла бабуліну хату праз аўкцыён
Добра паехаць у вёску да бабулі, калі на вуліцы цёпла і сонечна. А калі бабулі ўжо няма?.. Памяць пра яе заслалася, але бывае сумна, нават балюча ехаць туды, дзе цябе ніхто не чакае, не сустрэне. Пустуюць старыя хаты — збыць іх людзі не рашаюцца, а даглядаць няпроста, бо жывуць далёка. У такіх выпадках за справу бярэцца мясцовая ўлада. Здараецца, што пытанне паўстае рубам: быць ці не быць такому будынку на гэтай зямлі? Як ні дзіўна, канкрэтныя рашэнні могуць абудзіць інтарэс нашчадкаў да сваёй спадчыны. Так адбылося ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне.
Атрымаць жыллё стане прасцей
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі — начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская пракаменціравала навацыі заканадаўства, якія датычацца механізма дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля. Спойлер: маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стане прасцей, а з-за выключэння дольшчыкаў з працэсу будаўніцтва колькасць даўгабудаў будзе меншая.
Звычайным спажыўцам будзе прасцей аформіць ільготны крэдыт на гатовую кватэру
Аб гэтым расказаў на брыфінгу намеснік міністра будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Шваюноў, каментуючы. Указ № 94, якім уведзены механізм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля.
Супрацоўнікі ўнутраных спраў Міншчыны атрымалі ключы ад новых кватэр
У Мінскай вобласці ўжо стала добрай традыцыяй кожны год узводзіць мінімум адзін дом для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Не стаў выключэннем і цяперашні — утульная 11-павярхоўка на вуліцы Васільковай у аграгарадку Сеніца Мінскага раёна сёння прыняла навасёлаў. 217 сем’яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў цэнтральнага рэгіёна атрымалі ключы ад уласных кватэр. Павіншаваць людзей з такой падзеяй прыехалі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.
Рэнавацыя, дэурбанізацыя, арэнднае жыллё — варыянты для будаўніцтва
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае Канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Беларусі да 2030 года, якая будзе ўключаць у сябе некалькі ключавых кірункаў — дэўрбанізацыю, рэнавацыю і павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля. Што мяркуецца зрабіць у гэтых кірунках?
Хрэнін: У 2025 годзе будзе пабудавана і здадзена больш за 700 арэндных кватэр для ваенных
У 2025 годзе будзе пабудавана і здадзена больш за 700 арэндных кватэр для ваенных. Пра гэта расказаў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля цырымоніі ўручэння ключоў ад арэндных кватэр у Барысаве, паведамляе БелТА.
Якія ўмовы ствараюць для педагогаў у Беларусі?
Якія ўмовы ствараюць для педагогаў у Беларусі, расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ, паведамляе БелТА.
У Беларусі павялічаны нарматыў дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве і куплі жылля ў гарадах да 20 тыс. жыхароў
Пастанова ўрада № 65 ад 3 лютага не толькі ўстанаўлівае аб’ёмы будаўніцтва і фінансавання жылля, але і прадугледжвае меры для развіцця жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах да 20 тыс. і забеспячэння жыллём іх чаргавікоў. Пра тое, што менавіта мяняецца для жадаючых пабудаваць або купіць жыллё, расказалі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.