Навiны
Якія навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў АПК
Які беларускі вопыт і тэхналогіі запатрабаваны ў Расіі
Супрацоўніцтва з улікам рэгіянальнай спецыфікі
Як праходзіць корманарыхтоўчая кампанія ў аграгарадку Дзеткавічы, пацікавіліся карэспандэнты «Звязды»
У ААТ «Агра-Дзеткавічы» Драгічынскага раёна завяршаецца адзін з найважнейшых этапаў сельскагаспадарчага сезона — нарыхтоўка кармоў першага ўкосу. Ад таго, наколькі якасна будуць выкананы гэтыя работы сёння, залежыць прадукцыйнасць жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі на працягу ўсяго года.
Парламентарыі наведваюць выставу «Белагра»
Найбуйнейшы аграрны форум СНД працягвае сваю працу ў Мінску. Дзясяткі дэлегацый, сотні кампаній і кантракты на сумы, якія яшчэ толькі трэба падлічыць. Гэта ўсё — пра выстаўку «Белагра». У цэнтры ўвагі гасцей і экспертаў — маштабная экспазіцыя тэхнікі. Такая пляцоўка — гэта магчымасць не проста паглядзець на дасягненні і зверыць гадзіннікі, але і наладзіць узаемавыгаднае партнёрства. Не абмінулі бокам найбуйнейшы аграрны форум і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У Мінску пачынае сваю работу 36-я Міжнародная выстаўка «Белагра-2026»
Па ўсёй краіне актыўна ідзе касавіца — надвор’е гэтаму спрыяе
Наш карэспандэнт паглядзела, як у Брэсцкім раёне нарыхтоўваюць сянаж для рэкордных удояў
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.