Навiны
Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Марафон добрых спраў, накіраваны на аднаўленне зялёных насаджэнняў пасля леташняга ўрагану, стартаваў 21 сакавіка і працягнецца па 12 красавіка. Сімвалічна, што сёлетняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па традыцыі ініцыятыву актыўна падхапілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў.
Як ствараліся канцэрты «Час выбраў нас»?
Рэжысёр-пастаноўшчык відовішчных мерапрыемстваў акцыі «Марафон адзінства» Агата Мацко расказала аб тайм-кодзе шоу, канцэпцыі светлавых рашэнняў, хэдлайнерах і камандзе суперпрафесіяналаў, паведамляе БелТА.
«Цяпер і людзі пытаюць, калі далей будзе «Марафон адзінства»
«Марафон адзінства» не можа быць кропкай, для мяне асабіста гэта шматкроп’е. Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі.
Ці будуць працягнуты праекты «Марафона адзінства» ў рэгіёнах?
Двума праектамі «Адну справу робім» і «Разам працуем, разам спяваем» за перыяд «Марафона адзінства» арганізатары ахапілі 114 прадпрыемстваў. Такія звесткі прывяла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі Ганна Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Ганна Лукашэнка: Нам ёсць чым ганарыцца
«З сумам і адначасова з радасцю падводзім вынікі, бо мы рэалізавалі ўсё, што было запланавана і нават болей», — падзялілася ўражаннямі кіраўнік рабочай групы па арганізацыі «Марафону адзінства» Ганна Лукашэнка.
Яскравае завяршэнне «Марафону адзінства»
У апошні дзень асноўнай пляцоўкай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» стала Нацыянальная бібліятэка. Побач з галоўнай кніжнай скарбніцай працавалі інтэрактыўныя зоны, праходзіў канцэрт «Мы разам!» Нягледзячы на моцны пранізлівы вецер тут было горача — на сцэну, якая размясцілася побач з галоўнай кніжнай скарбніцай, выходзілі таленавітыя маладыя спевакі і блогеры. Адчуванне было, што на сустрэчу з кумірамі з’ехаліся маладыя фанаты з усяго Мінска. Хлопцы і дзяўчаты спявалі разам з любімымі выканаўцамі, рабілі сэлфі і відэа з канцэрта.
Што яшчэ падарыў «Марафон адзінства» сталіцы?
Ад сустрэч з размовамі пра асабістае і агульначалавечае да маштабных і значных выставак, ад спеваў на прадпрыемствах і проста на вуліцы да вялікіх канцэртаў — рэспубліканская грамадска-культурная акцыя робіць свае яркія прыпынкі ў розных раёнах сталіцы нашай краіны, ладзячы імпрэзы для людзей розных узростаў і прафесій, такім чынам, праз незабыўныя падзеі і святочную атмасферу, яднаючы грамадзян Беларусі.
«Марафон адзінства» працягвае аб’ядноўваць людзей, калектывы і пакаленні
Трэці дзень Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі ў Мінску — гэта больш за тузін адрасоў, безліч удзельнікаў ад малога да вялікага, але самае галоўнае — натхненне, якое дорыць адчуванне, што ты — частка нечага агульнага, моцнага і прыгожага, імя якому — Беларусь.
Новыя ракурсы, моладзь, згуртаванасць і будучыня
Акцыя, якая абышла Беларусь, набірае абароты ў Мінску. Ад дзяцей да прадпрыемстваў — усе ахоплены яе энергіяй. Учора ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў мінскага этапу адкрытага конкурсу малюнка навучэнцаў пачатковых класаў «Мы разам» і рэспубліканскага конкурсу сачыненняў на тэму «Што такое адзінства». Калектывы «Мінскага метрапалітэна» і «Мінскметрабуда» абмяняліся падарункамі і пагутарылі на агульныя тэмы ў рамках сустрэчы «Адну справу робім!». Мінскі трактарны завод напоўніўся галасамі Ірыны Дарафеевай, гурта «PRавакацыя» і іншых зорак — удзельнікаў праекта «Разам працуем, разам спяваем!». Незабыўныя сустрэчы і падзеі — па самых розных адрасах...
У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя для тых, хто ўпершыню галасуе
20 студзеня БРСМ даў старт рэспубліканскай акцыі для грамадзян, якія галасуюць упершыню — «Твой голас першы».