Навiны
Гідраўлічныя работы на цепласетках у Гродне завершаны датэрмінова — жыхары атрымаюць гарачую ваду на 6 дзён раней
Работы на цеплавых сетках чарговай рамонтнай зоны гродзенскія энергетыкі завяршылі на 6 дзён раней нарматыўнага тэрміну, які цяпер складае 13 дзён. Гэта значыць, што гарачая вада ў кранах тых, хто жыве ў мікрараёнах Дзевятоўка, Грандзічы, а таксама ў раёне вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарская, з’явіцца ў самы бліжэйшы час, паведамляе SB. by.
Кангрэс ЗША падтрымаў скарачэнне фінансавання замежнай дапамогі і СМІ на $9,4 млрд
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША падтрымала прапанову вашынгтонскай адміністрацыі аб скарачэнні на $9,4 млрд дзяржаўнага фінансавання праграм замежнай дапамогі. Дакумент падтрымалі 214 заканадаўцаў, 212 выступілі супраць. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Стварэнне «беларускага НАСА», або ўласнага касмічнага агенцтва, стала тэмай нарады ў Лукашэнкі
Стварэнне ў краіне ўласнага касмічнага агенцтва стала адной з тэм нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамляе БелТА.
Першую аўдыенцыю новы Папа Рымскі Леў XIV дасць прадстаўнікам СМІ
Сваю першую аўдыенцыю ў якасці кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы Леў XIV дасць прадстаўнікам СМІ. Адпаведнае апавяшчэнне з запрашэннем акрэдытавацца паступіла акрэдытаваным пры службе друку Святога прастолу журналістам, паведамляе ТАСС.
На Гомельшчыне ўзнагародзілі найлепшых прадстаўнікоў СМІ рэгіёну
У Дзень друку і напярэдадні Дня працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры назвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый і журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.
Ігар Сергяенка: «Журналістыка выконвае адну з ключавых функцый па абароне інфармацыйнага суверэнітэту нашай краіны»
У Авальнай зале адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшую творчую работу па асвятленні дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.
Чалавек без сяброў, што печ без дроў. Тое ж можна сказаць і пра газету
Хто ў сябрах у «Звязды»? Не вам казаць: ну, вядома ж, нашы былыя супрацоўнікі-ветэраны, ну, вядома ж, адданыя падпісчыкі і чытачы, нашы заснавальнікі, героі публікацый, рэкламадаўцы, суразмоўцы, але...
Узровень даверу да дзяржаўных СМІ расце
Аб тым, наколькі важна сёння даваць чытачу і гледачу правераную праўдзівую інфармацыю, аб тым, што менавіта яна — галоўная зброя ў інфармацыйным супрацьстаянні, ішла размова на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі.