Навiны
Члены Савета Рэспублікі высадзілі алею на тэрыторыі будучага парку Народнага адзінства
Члены Савета Рэспублікі і работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі сёння высадзілі алею на тэрыторыі будучага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і парку Народнага адзінства — у лютым гэтага года ўказам Прэзідэнта № 50 музею быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праінфармавала кіраўніка дзяржавы аб пытаннях кадравай палітыкі і гандлёвага забеспячэння ў рэгіёнах
Як адзначыла ў размове з журналістамі спікер, Аляксандр Лукашэнка заўсёды трапятліва адносіцца да пытанняў рэгіянальнага развіцця нашай краіны. «Гэта задача была пастаўлена і яшчэ раз сфармулявана і Усебеларускім народным сходам, і цяпер, калі мы працуем над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 — 2030 гады, — удакладніла Наталля Качанава. — Мы дакладна разумеем, што раўнамернае развіццё рэгіёнаў, рэгіянальная палітыка — гэта перш за ўсё».
Прэзідэнт заслухаў даклады Дзмітрыя Крутога і Наталлі Качанавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду заслухаў даклады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як ініцыятыву «ад двара» хутка рэалізаваць на ўзроўні горада
Размова аб вопыце сталіцы па рабоце акруговых саветаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ішла на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі.
27 кастрычніка Наталля Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян у Мінску
27 кастрычніка 2025 г. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян у г. Мінску.
У Полацку на сямейным форуме гаварылі аб самых важных каштоўнасцях
Аснова моцнай дзяржавы
У Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні саюзнага парадку дня
У Мінску адбылося 25-е пасяджэнне Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД
Мерапрыемства, якое ўпершыню праходзіла ў Беларусі, прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Качанава: Парламенцкая дыпламатыя мае велізарны патэнцыял для ўмацавання міжцывілізацыйнага дыялогу
У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі прайшла сустрэча кіраўнікоў парламентаў краін — членаў групы сяброў нейтралітэту на тэму «Міжпарламенцкі дыялог — ключавы інструмент забеспячэння міру і даверу на глабальным узроўні», перадае БелТА.
Члены Савета Рэспублікі разгледзелі шэраг законапраектаў
Працягваецца работа па ўдасканаленні заканадаўства, якое рэгулюе сферу фінансавых паслуг. У прыватнасці, законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях прадастаўлення пазык» прадугледжана ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі кодэкс, законы «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і «Аб рэкламе».