Навiны
Усё жыццё Алег Янкоўскі прапрацаваў кіназоркай
Адзін з самых каштоўных вобразаў, створаных на кінастудыі «Беларусьфільм», — Скарына, якога сыграў Алег Янкоўскі. Можна сказаць, што майму пакаленню кінагледачоў моцна пашанцавала, бо мы атрымалі Скарыну ў выглядзе сучаснай кіназоркі, а не немаладога дзядзькі, выразанага на дрэве ў часы далёкага Адраджэння. Наш Скарына разам з Алегам Янкоўскім быў не толькі перакладчыкам ды ілюстратарам старазапаветных тэкстаў, не толькі біблеістам і кнігавыдаўцом. Дзякуючы Янкоўскаму ён быў, а для многіх і застаецца яшчэ і секс-сімвалам савецкага кіно.
Дакументальнае кіно пра Аляксея Талая — на вялікім экране
У нашай краіне адбылася доўгачаканая прэм’ера дакументальнага фільма пра Аляксея Талая. Доўгачаканая, бо менавіта такога героя не хапала на вялікім экране, ён — унікальны прыклад для кожнага, але ў першую чаргу для маладога пакалення.
Багацце беларускага кіно праз рэквізіт, сцэнарыі, касцюмы пакажуць на «Марафоне адзінства» ў Гродне
Выставачны праект «Стагоддзе беларускага кіно» пакажуць 17 і 18 студзеня ў Гродне падчас грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». Пра гэта паведаміла загадчыца Музея гісторыі беларускага кіно, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Вераніка Себруковіч.
«На экране — снег і свята». Ці ведаеце вы беларускія фільмы, якія ствараюць навагодні настрой?
Калісьці мы ўсе чакалі Новага года не толькі каб сесці за святочны стол, патаньчыць, пажартаваць, але і каб паглядзець прэм’еру фільма, які кіематаграфісты адмыслова падрыхтавалі да навагодняга вечара. Гэтыя фільмы глядзелі мільёны людзей, абмяркоўвалі, разбіралі на цытаты, як легендарную «Іронію лёсу»... Здымаліся фільмы, якія ствараюць святочны зімовы настрой, і на «Беларусьфільме», хоць не ўсе яны аднолькава вядомыя, а на некаторыя з іх сёння і забыліся. Давайце ўспомнім гісторыю нацыянальнай кінастудыі і яе стужкі з зімовай святочнай атмасферай.