Навiны
Аналітыка па ЦЭ і ЦТ ад РІКВ
Тры гады таму ў сістэме адукацыі краіны ў галіне ацэнкі ведаў выпускнікоў школ адбыліся змяненні — з’явіўся цэнтралізаваны экзамен, які стаў ключавым інструментам і вызначае не толькі ўзровень падрыхтоўкі 11-класнікаў, але і іх далейшы лёс у выбары прафесіі і навучальнай установы. Разам з цэнтралізаваным тэсціраваннем ЦЭ накіраваны на забеспячэнне аб’ектыўнасці і празрыстасці як выніковай атэстацыі ў школе, так і ўступнай кампаніі ў ВНУ. Аб асноўных паказчыках цэнтралізаваных выпрабаванняў за апошнія тры гады карэспандэнту БелТА расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
10 ліпеня завяршыліся экзамены ў абітурыентаў, якія паступалі ў ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі
Пяткевіч: Мэтавікі — гэта гарантыя для рэгіёнаў і ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў
Мэтавікі — гэта гарантыя для рэгіёнаў і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч у час наведвання Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.
Пяцьсот юнакоў і дзяўчат ужо сталі студэнтамі рэгіянальных ВНУ
Прыёмная кампанія ў краіне стартавала з падачы дакументаў пераможцамі ўніверсітэцкіх алімпіяд. І на сёння шмат адораных і матываваных абітурыентаў залічаны ў шэрагі студэнтаў абласных універсітэтаў.
У ВНУ Беларусі стартуюць унутраныя ўступныя іспыты для абітурыентаў-мэтавікоў
У ВНУ Беларусі стартуюць унутраныя ўступныя іспыты для абітурыентаў-мэтавікоў, паведамляе БелТА.
Беларусь і Лівія падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве ў адукацыі і шэраг міжвузаўскіх пагадненняў
Беларусь і Лівія падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве ў адукацыі і шэраг міжвузаўскіх пагадненняў. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч у час візіту лівійскай дэлегацыі ў навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», паведамляе БелТА.
У ВНУ Беларусі сёння завяршаецца прыём дакументаў абітурыентаў-мэтавікоў
У ВНУ Беларусі сёння завяршаецца прыём дакументаў абітурыентаў-мэтавікоў, паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў, перадае БелТА.
У рэгіянальныя ВНУ Беларусі залічана каля 500 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд
У рэгіянальныя ВНУ Беларусі залічана каля 500 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Кітайскія ВНУ падрыхтавалі ўнікальныя падарункі для выпускнікоў
Залатыя пазлы, «карткі насення», канструктары-вярблюды.
ВНУ Беларусі праводзяць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў
Прыём дакументаў ад абітурыентаў на навучанне па «мэтавай» траекторыі будзе ажыццяўляцца да 2 ліпеня. З 27 чэрвеня да 1 ліпеня таксама прымуць дакументы на паступленне ў ВНУ і ад прызёраў універсітэцкіх алімпіяд, іх залічэнне пройдзе да 2 ліпеня. У Міністэрстве адукацыі агучылі, што ў 2025 годзе больш за 400 арганізацый у Беларусі падалі заяўкі на мэтавыя месцы ва ўніверсітэты. На адпаведную падрыхтоўку ў вышэйшых навучальных установах выдзелена каля 5,3 тысячы месцаў, з якіх 2,3 тысячы — на медыцынскія спецыяльнасці і 1,2 тысячы — на сельскагаспадарчыя. Колькасць мэтавых месцаў у ССНУ — 890 па 70 спецыяльнасцях.