Навiны
Мова сэрцаў, якая не мае меж
У Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Мінхва: Мастацтва Карэі». Гэты міжнародны праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. Карціны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, сучасныя мастакі спецыяльна стваралі пад дадзены праект. А гэта паўсотні работ, прычым трыццаць з іх перадаюцца ў падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музею.
Каб на карысць выкарыстоўваць штучны інтэлект, патрэбныя людзі з высокім уласным інтэлектам
ІV Міжнародны форум ІТ — Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук. Яго мэта — развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, вытворчага і ІТ-сектараў, якія займаюцца даследаваннямі штучнага інтэлекту, знаходзяць эфектыўныя рашэнні для выкарыстання сучасных тэхналогій у розных галінах.
У Нацыянальнай бібліятэцы ўрачыста адкрыўся выставачны праект «Святло бацькоўскага сэрца», прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові
Вучоныя-пачаткоўцы працуюць над праектамі, якія нясуць рэальную карысць
Трэба дома бываць не госцем
У чым сакрэт міжнацыянальнай згоды
Імкненне да чысціні і прыгажосці — асаблівасць нашай традыцыйнай нацыянальнай культуры
Чысціня стала своеасаблівым брэндам нашай краіны. Цяпер, у Год добраўпарадкавання, робіцца яшчэ больш, каб наша Беларусь была прыгожай і ўтульнай. Але многае залежыць ад саміх людзей, бо ніхто, акрамя нас саміх, не навядзе парадак у нас у доме ці на падворку. І тут можна сказаць, што добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні цанілася ў беларусаў спрадвеку, з’яўляецца нашай нацыянальнай традыцыяй.
У Мінску ўрачыста адкрылася першая і адзіная ў краіне Армянская апостальская царква
Уладары святла
Ці можна расліны вырошчваць у замкнёных прасторах, напрыклад, у космасе? Як з дапамогай святла кіраваць раслінным светам? Што трэба ўлічыць, каб атрымаць добрую расаду? З такімі пытаннямі я звярнулася да вучоных Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук.